Фільтраваць
Імёны
Падзеі
Помнікі
Рэгіён
Прадметы
Установы
Спадчына: Урачы

Напалеон Казіміравіч Чарноцкі нарадзіўся 13 ліпеня 1866 г. у маёнтку Нача Брынздоўская Слуцкага павета Мінскай губерні (цяпер вёска Нача Ляхавіцкага раёна Брэсцкай вобласці). Малодшы брат уладара маёнтка Нача Міхала Чарноцкага.

Аляксандр Сяргеевіч Карпіцкі нарадзіўся 28 чэрвеня 1960 г. у г. Камянцы Брэсцкай вобласці ў сям’і медыкаў. Вучыўся ў Віцебскім дзяржаўным медыцынскім інстытуце па спецыяльнасці «лячэбная справа». З другога курса пачаў займацца хірургіяй — спачатку агульнай, цікавасць да таракальнай прыйшла пазней. У складзе групы з пяці студэнтаў у канцы 1970-х – пачатку 1980-х займаўся навуковымі даследаваннямі па ўздзеянні лазерных прамянёў на гнойныя раны.

Канстанцін Іванавіч Малевіч нарадзіўся 23 сакавіка 1930 г. у вёсцы Замошша Баранавіцкага павета Навагрудскага ваяводства (цяпер Баранавіцкага раёна Брэсцкай вобласці). У 1947 г. скончыў сярэднюю школу ў г. Баранавічы, у 1953 г. — лячэбны факультэт Мінскага дзяржаўнага медыцынскага інстытута. На працягу чатырох год працаваў галоўным урачом участковай бальніцы.

Праскоўя Данілаўна Гарбацэвіч нарадзілася 10 сакавіка 1919 г. у вёсцы Кальчыцы Слуцкага павета Мінскай губерні (цяпер Слуцкага раёна Мінскай вобласці) у сялянскай сям’і. Пасля заканчэння сярэдняй школы ў роднай вёсцы (1936) па настаянні свайго настаўніка рускай мовы і літаратуры Івана Цімафеевіча Чарніцкага паступіла ў Мінскі дзяржаўны медыцынскі інстытут.

Міхаіл Сцяпанавіч Міховіч нарадзіўся ў жніўні 1949 г. у вёсцы Моталь Іванаўскага раёна Брэсцкай вобласці ў сялянскай сям’і. Ад бацькі, Сцяпана Андрэевіча, які быў майстрам на ўсе рукі, Міхаілу ў спадчыну дасталіся кемлівасць і выдатная памяць. Дзякуючы гэтым задаткам вучоба ў школе давалася лёгка.

Канстанцін Канстанцінавіч Нікалайчук нарадзіўся 13 красавіка 1942 года ў вёсцы Шастакова Камянецкага раёна Брэсцкай вобласці ў сям’і каваля. У школе вучыўся добра, закончыў школу з адной чацвёркай. З дзяцінства любіў маляваць, прыахвоціўся да партрэтнага жанру. Займаўся ў школьным гуртку выяўленчага мастацтва пад кіраўніцтвам настаўніка Пятра Казіміравіча Астроўскага.

Сігізмунд Карлавіч Свянціцкі нарадзіўся 20 кастрычніка 1836 года ў маёнтку Красцінава Кобрынскага павета Гродзенскай губерні (цяпер Драгічынскага раёна Брэсцкай вобласці) у сям’і небагатага памешчыка. Сярэднюю адукацыю атрымаў у Пінскім дваранскім вучылішчы і Мінскай гімназіі, якую скончыў з сярэбраным медалём.

Сігізмунду не было і шаснаццаці гадоў, калі ён паступіў на медыцынскі факультэт Маскоўскага ўніверсітэта. Падчас вучобы браў актыўны ўдзел у студэнцкім руху. Гэта прыцягнула ўвагу царскай аховы, і юнак вымушаны быў пакінуць вучобу і выехаць дадому.

Старонка 2 з 2